На национальном фестивале в Молодечно назвали лауреатов республиканского литературного конкурса

На Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі назвалі пераможцаў Рэспубліканскага паэтычнага конкурсу імя лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў, лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтваў Міколы Мятліцкага.


Старшыня журы, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў пракаментаваў, што на конкурс паступіла больш за 50 паэтычных падборак маладых літаратараў. Пераможцы конкурсу — Арсеній Грода, Аляксандра Жалязнова, Яўгенія Пракапчук, Вераніка Лайкова, Паліна Корнева, Максім Хацкевіч. Вершы маладых аўтараў можна прачытаць у газеце «ЛіМ».

Гэты конкурс праходзіць трэці год запар і мае мэту знаходзіць у краіне таленавітых маладых літаратараў, каб далучыць іх да грунтоўнай пісьменніцкай дзейнасці. Мікола Мятліцкі несумненна парадаваўся б, што падрастае руплівая творчая змена. Ён, бадай, ад самага заснавання Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі быў яго адданым удзельнікам, многа сустракаўся з чытачамі, шмат увагі надзяляў маладой паэзіі.


Да маладых літаратараў звярнулася дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух, дзе заўсёды гатовы разгледзець перспектыву выдання новых цікавых кніг, у тым ліку і маладых аўтараў:

— Конкурс імя Міколы Мятліцкага — цудоўная задума Саюза пісьменнікаў Беларусі. Выдатна, што кола ўдзельнікаў з якаснымі творамі пашыраецца. Гэта важна, каб моладзь прыходзіла на змену, бо чалавек не вечны на зямлі.


basikirskaya@sb.by
По дороге на фестиваль песни и поэзии в Молодечно делегация Союза писателей Беларуси посетила «Вязынку»