Союз писателей Беларуси представил яркую программу на Национальном фестивале в Молодечно

Саюз пісьменнікаў Беларусі прадставіў яркую літаратурную праграму на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Падрабязней пра гэта журналісту sb.by расказаў заслужаны дзеяч культуры старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

Фото из архива «СБ»

Ён адзначыў:

— Выступілі з выдатным праектам «Победили. Перамаглі», у рамках якога прадставілі шэсць кніг, прысвечаных юбілею Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй. Паэтычны голас у гэтых кнігах загучаў ад аўтараў з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Арменіі, Сербіі. На свяце ў Маладзечне таксама выступіў гарадскі тэатр паэзіі, створаны Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў. Сваю імпрэзу прысвяцілі маладой, мірнай, стваральнай Беларусі. Прагучалі творы, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Паўдзельнічалі ў праграме гарадскога тэатра паэзіі не толькі пісьменнікі, але і студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Міхась Пазнякоў падкрэсліў, што актыўна на розных пляцоўках папрацавалі пісьменнікі Мінскай вобласці і Мінска. Дэлегацыя з 25 літаратараў, спевакоў, дзеячаў культуры з Мінскага гарадскога аддзялення па дарозе ў Маладзечна завітала ў Вязынку, дзе мы пакланілася генію беларускай літаратуры Янку Купалу, прачыталі прысвечаныя яму вершы, праспявалі песні.

— Пасля прыехалі ў Маладзечна і адразу ж уганаравалі юных літаратараў, якія перамаглі ў рэспубліканскім літаратурным конкурсе імя Міколы Мятліцкага. Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта, Дзяржаўнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры Мікола Мятліцкі шмат увагі пры жыцці надаваў творчай моладзі. Справу яго жыцця мы вырашылі прадоўжыць і ў яго гонар заснавалі ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі літаратурную прэмію.

Сёлета ў гэтым конкурсе паўдзельнічала больш за 50 маладых аўтараў, і кожны прадставіў па тры творы. Журы вызначыла сем лаўрэатаў — тры з Мінска, тры з Барысава і адзін — з Ганцавіч, дзе, дарэчы, нарадзіўся выдатны паэт, публіцыст, празаік Віктар Гардзей. Гэта нашы будучыя зоркі, якія выступілі на нацыянальным свяце з вершамі.

— На фестывальнай пляцоўцы выступілі прадстаўнікі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з Мінска, Барысава Маладзечна, Магілёва, — дадаў Міхась Пазнякоў. — Прагучалі песні на словы беларускіх аўтараў ад шоумена, кампазітара, спевака Сяргея Краўца і яго жонкі — артысткі Іны Кравец.

basikirskaya@sb.by
На Национальном фестивале в Молодечно назвали лауреатов республиканского литературного конкурса