Иллюстративное фото из архива «СБ»Яна дадала:
— Гэта не проста паездка, гэта магчымасць сабрацца вялікім гуртам, дзе кожны — амаль сваяк. Творчасць звязвае людзей мацней за геаграфію, і менавіта такія сустрэчы надаюць сэнс літаратурнаму служэнню. Дзень беларускага пісьменства — жывая праява духоўнага яднання, гістарычнай памяці і пераемнасці. Ён аб’ядноўвае пакаленні, адкрывае новыя галасы, умацоўвае нацыянальную самасвядомасць і дае магчымасць кожнаму адчуць сябе часткай вялікай традыцыі.
Святочны рух у Лідзе пачнецца ўжо ў пятніцу, 5 верасня. Першымі прыбудуць Магілёўскае і Брэсцкае аддзяленні СПБ. Адлегласці вялікія, але прыцягненне мацнейшае.
— У суботу, 6 верасня, да іх далучацца астатнія рэгіёны, і а 10-й гадзіне стартуе двухдзённы марафон, — падкрэсліла Алена Стэльмах. — У ім паўдзельнічаюць каля 120 аўтараў — магутная творчая сіла, якая прадставіць усе вобласці і Мінск. Кожнае аддзяленне разам з бібліятэкарамі, выдаўцамі і рамеснікамі рыхтуе праграму, каб праз мастацкае слова паказаць каларыт свайго краю. Бо пісьменнік — той, хто адлюстроўвае час, традыцыі і жыццё.
В День белорусской письменности в Лиде пройдет вечер, посвященный народному писателю Николаю Чергинцу