Комментарии 0
...комментариев пока нет
В Музее Якуба Коласа пройдет фестиваль детской литературы «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу»
Напярэдаднi Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставы‑кiрмаша i ў якасцi прыемнага пасляслоўя да Дня роднай мовы пройдзе фестываль дзiцячай лiтаратуры. Юных аматараў кнiгi, iх бацькоў i настаўнiкаў арганiзатары запрашаюць у Коласаўскi музей 28 лютага. Гэтае свята стала выдатнай традыцыяй i збiрае вакол сябе сотнi юных гасцей. У праграме, як звычайна, сустрэчы з беларускiмi пiсьменнiкамi, прэзентацыi кнiг. А таксама майстар‑класы, iнтэрактыўныя пляцоўкi, гульнi, фотазоны, прагляд мультфiльмаў i многае iншае.
Госці фестывалю дзіцячай літаратуры выбіраюць, што пачытаць.
У лiку арганiзатараў свята — Саюз пiсьменнiкаў Беларусi, выдавецкi дом «Звязда» i выдавецтва «Беларусь», кнiгарня «Акадэмкнiга», Цэнтралiзаваная сiстэма дзiцячых бiблiятэк Мiнска. Музей Якуба Коласа не толькi клапатлiва дае пляцоўку для правядзення фестывалю, але i рыхтуе для юных чытачоў шмат сюрпрызаў, якiя пакуль не будзем раскрываць. Прыйдзеце — абавязкова ўбачыце!
Саюз пiсьменнiкаў Беларусi актыўна прапагандуе дзiцячую кнiгу i заснаваў некалькi тэматычных фестываляў па ўсёй краiне, паведамляе старшыня грамадскай арганiзацыi, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Алесь Карлюкевiч:
— Летнi, «Мiхасёвы прыгоды», прымяркоўваем да Дня абароны дзяцей, наступныя ў пачатку i напрыканцы зiмы — «Гуляй, зiма, твая часiна!» i «Iдзi, зiма, iдзi ў дарогу!». У якасцi назваў выкарысталi цытаты з твораў Якуба Коласа. Паўдзельнiчаюць у свяце кнiгi ў тым лiку вучнi са школ Стаўбцоўскага раёна — малой радзiмы Якуба Коласа.
Якiх пiсьменнiкаў чакаць у праграме? Правядуць сустрэчы i раскажуць пра сваiх герояў аўтары найбольш запатрабаваных кнiг. Напрыклад, Алесь Карлюкевiч плануе пазнаёмiць дзяцей з Шубуршуном. Гэты герой — гучная, непаседлiвая iстота або клякса з поўсцю, якая ўцякае са школьнага дзённiка i многа падарожнiчае. Апiсанне прыгод перакладзена на некалькi моў i выдадзена ва Узбекiстане, Казахстане, Таджыкiстане, Азербайджане.
Папулярная пiсьменнiца Кацярына Хадасевiч‑Лiсавая пазнаёмiць са сваiм героем Вухуцiкам, якi прыляцеў да дзяўчынкi Улады з iншай планеты:
Аўтар гэтых радкоў пазнаёмiць дзяцей з выданнем «Быль пра шкоЛЬнiка Сёму». Навiнка нядаўна выйшла ў выдавецкiм доме «Звязда» i стала працягам «Былi пра шкоднiка Сёму». Тут распавядаецца пра прыгоды гарэзлiвага хлапчука Сёмкi, яго цярплiвых бацькоў i ката Васiля — вернага паплечнiка ў гульнях i свавольствах. Рознiца з першай часткай у тым, што шкоднiк падрос да школьнiка i пайшоў у першы клас. Але ад гэтага прыгод менш не стала. Сёмка ўжо чытае сто з лiшнiм слоў у хвiлiну, вучыцца пiсаць i гатаваць дранiкi, знаёмiцца з краявiдамi Беларусi, адпраўляецца з бацькамi на экскурсiю ў Мiрскi замак. Словам, працягвае спазнаваць разнастайнае, цiкавае, хоць часам складанае, але такое прывабнае жыццё.
Так што абавязкова завiтвайце ў Коласаўскi музей. Тут будзе цiкава!
basikirskaya@sb.by

— Напрыклад, летась правялi рэспублiканскi фестываль дзiцячай кнiгi ў Баранавiцкiм раёне. Атрымалася хораша — сёлета ўлетку зноў пастараемся паўтарыць. Дзiцячая кнiга актыўна выходзiць у беларускiх выдавецтвах, карыстаецца попытам у бiблiятэках, кнiгарнях. Яна запатрабавана ў юных чытачоў.Фестываль праходзiць у Коласаўскiм музеi з 2022 года, прычым тройчы на год, расказала дырэктар Iрына Мацяс:
— Летнi, «Мiхасёвы прыгоды», прымяркоўваем да Дня абароны дзяцей, наступныя ў пачатку i напрыканцы зiмы — «Гуляй, зiма, твая часiна!» i «Iдзi, зiма, iдзi ў дарогу!». У якасцi назваў выкарысталi цытаты з твораў Якуба Коласа. Паўдзельнiчаюць у свяце кнiгi ў тым лiку вучнi са школ Стаўбцоўскага раёна — малой радзiмы Якуба Коласа.
Якiх пiсьменнiкаў чакаць у праграме? Правядуць сустрэчы i раскажуць пра сваiх герояў аўтары найбольш запатрабаваных кнiг. Напрыклад, Алесь Карлюкевiч плануе пазнаёмiць дзяцей з Шубуршуном. Гэты герой — гучная, непаседлiвая iстота або клякса з поўсцю, якая ўцякае са школьнага дзённiка i многа падарожнiчае. Апiсанне прыгод перакладзена на некалькi моў i выдадзена ва Узбекiстане, Казахстане, Таджыкiстане, Азербайджане.
Папулярная пiсьменнiца Кацярына Хадасевiч‑Лiсавая пазнаёмiць са сваiм героем Вухуцiкам, якi прыляцеў да дзяўчынкi Улады з iншай планеты:
— Буду рада сустрэцца з чытачамi, якiя добра ведаюць Вухуцiка, i з тымi, хто прыйдзе з iм пазнаёмiцца ўпершыню. Разам са мной завiтае лiсачка Красуня — пра яе таксама маю кнiгi. А самым смелым чытачам будзем казытаць нервы страшнымi гiсторыямi. Словам, да фестывалю рыхтую ўсё самае цiкавае i дзiвоснае.Таксама раскажуць пра сваiх герояў Кацярына Залеская, Жанна Мiус, Наталiя Андрасюк, кнiга якой «Необыкновенные приключения Гаввара и Кундоса. Голубой кристалл» зусiм нядаўна выйшла ў выдавецтве «Беларусь». Гэта расповед пра двух хлопчыкаў, якiя жывуць у чароўнай краiне Сiдус, дзе волаты, эльфы, ведзьмакi суседнiчаюць са звычайнымi людзьмi. Галоўныя героi разам адпраўляюцца ў небяспечную вандроўку, сустракаюць новых сяброў. Раскрываюць тайну Блакiтнага крышталя i даведваюцца, што за пошукамi золата хаваецца нешта больш каштоўнае.