Комментарии 0
...комментариев пока нет
Историк должен быть похож на сказочного людоеда — Марзалюк о новой книге и авторском поиске
Адной з самых папулярных навінак на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы стала ўнікальнае і яркае выданне аб нашай этнічнай і нацыянальнай ідэнтычнасці, вялікім шляху Беларусі ад вядомага аўтарытэтнага аўтара, доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Марзалюка.

Сёння аўтар прэзентаваў сваю кнігу «Ад Русі да Беларусі: вытокі і генезіс беларускага народа».
— Для любога аўтара кніга падобна на дзіця, якое пестуеш, за каго перажываеш, — разважае Ігар Марзалюк пра творчы пошук. — І заўжды думаеш, як можна зрабіць гэтую працу глыбей і лепей. Скажу без пафаса, што ў гэтай кнізе кавалачак маёй душы — гэта абагульненне пошукаў і даследаванняў 15 — 20 гадоў жыцця. І я наўмысна, у адрозненні ад папярэдняй «Сімвалы беларускай вечнасці», якая больш папулярна і зроблена на падставе маіх перадач з мінімальнай колькасцю спасылак, без даведачнага апарата, усё гэта ўключыў у гэта выданне, як мусіць быць у сур’ёзнай навуковай працы.

— Гісторык, паводле Марка Блока, які не спасылаецца на свае крыніцы, ставіць пад сумненне сваё даследаванне. І другі важны момант, як і для калег, якія працавалі ў рэчышчы гэтай школы, — гістарычная антрапалогія, гісторыя людзей. Марк Блок казаў, што гісторык мусіць быць падобны на казачнага людажэра — там, дзе пахне чалавечынай, там яму і месца. А я да таго ж яшчэ і археолаг, таму ўедліва стаўлюся да рэчаў і артэфактаў, да ўсяго таго, што суправджае тую ці іншую эпоху.
Кожны раздзел выдання, які адлюстроўвае той ці іншы этап развіцця тэрыторыі нашай Радзімы, змяшчае не только цікавыя факты жыцця нашых продкаў, але і адрозніваецца багатым наглядным матэрыялам. Кніга будзе цікава шырокаму колу чытачоў і напэўна знойдзе пачэснае месца на паліцах сямейных бібліятэк.







