В рамках проекта «Бачу Беларусь такой» писатели создают праздничную атмосферу в ведущих клиниках Беларуси

Літаратурна-патрыятычны праект «Бачу Беларусь такой» пры падтрымцы Мінскага гарвыканкама стартаваў на пачатку года ва ўстановах адукацыі і культуры, яго ініцыятар і арганізатар — Саюз пісьменнікаў Беларусі. Знакамітыя творцы за сыходзячы год наведалі шэраг школ, каледжаў, універсітэтаў, бібліятэк. А зараз выйшлі ў калектывы да медыкаў, якія слухалі таленавітых і вядомых гасцей з вялікім задавальненнем.

- У навагоднія дні, калі ідзе актыўная падрыхтоўка да свята, медыкі, як заўжды, заняты аховай нашага здароўя, - звярнула ўвагу першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах. - І навагоднюю ноч многія з іх правядуць на сваім рабочым месцы, як таго патрабуюць пацыенты. Таму наш Рэспубліканскі літаратурна-патрыятычны праект "Бачу Беларусь такой" завітаў у слаўны калектыў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, каб стварыць святочны настрой і пажадаць паважаным людзям шчаслівага новага года!

Перад гэтым удзельнікі літаратурна-патрыятычнага праекта Іна Фралова, Уладзіслаў Цыдзік, Алена Стэльмах, Эдуард Ханок стваралі навагодні настрой у сталічным радзільным доме N 2. 

- Галоўныя пажаданні: міру і дабра ў нашым агульным доме - любімай краіне, - падкрэсліла Алена Стэльмах. - Каб нараджаліся быць шчаслівымі новыя беларусы!

Фото предоставлены организаторами проекта.